За суткі літоўскія памежнікі затрымалі 137 нелегалаў
За чацвер літоўскія памежнікі затрымалі 137 мігрантаў з Беларусі, якія нелегальна перасеклі мяжу.
Усяго сёлета было затрымана 3282 такіх замежнікаў, прычым у абсалютнай большасці летам.
Учора большасць нелегалаў злавілі ў раёне Варэны, на поўдні краіны.
З гэтых 137 чалавек 106 мелі іракскія дакументы або прадставіліся грамадзянамі гэтай краіны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ