Нашы продкі з вялікай павагай ставіліся да прарока Іллі. Ён лічыўся заступнікам маланкі і грому. Часта ў гэты дзень здараюцца навальніцы і ідзе дождж.

З днём Іллі звязана некалькі народных прыкметаў.

Напрыклад, не варта было працаваць у гэты дзень у полі, магло забіць маланкай.

Таксама не рэкамендавалася ў гэты дзень купацца, магла зацягнуць вада. Але гэта, відаць, не распаўсюджваецца на купанне ў фантанах. Сёння таксама Дзень дэсантніка.

Ну і адна з галоўных прыкмет. Раней лічылася, што пасля 2 жніўня камары перастаюць кусацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0