«Звольнены.

Загад N 186-к ад 2021/07/30.

Сёння я выйшаў з дыспансера як у адкрыты космас. Апошні дзень маёй працы ў якасці кіраўніка і доктара-спецыяліста псіханеўралагічнага дыспансера УЗ «Маладзечанская ЦРБ».

Восем гадоў таму мне пашчасціла ўзначаліць гэтае структурнае падраздзяленне. Ззаду 17 гадоў. Лепшых гадоў з лепшым калектывам.

Фота са старонкі ў інстаграме

Фота са старонкі ў інстаграме

Сябры-калегі — вы неверагодныя. Я застаюся перакананы ў надзейнасці нашай каманды. Стойкасць і ўпэўненасць, смеласць намераў і эмпатыя, а таксама адкрытасць у прад’яўленні сябе і сваіх думак дазволяць захаваць цэласнасць, каштоўнасці і кампетэнцыі.

Наперадзе нявызначанасць. Ва ўсіх бывае. Вера дае надзею. Перамены нястрашныя. У мяне ўпершыню ёсць статус беспрацоўнага.

Гэта незвычайна, але нястрашна. Выбар і свабода. Мне больш падабаецца слова «перспектыва».

Шкадую аб тым, што не змог, і цешуся за зробленае. За апошні месяц пастараўся паклапаціцца пра ўсіх, за каго быў у адказе як доктар (…).

Ёсць горыч шкадавання за пару-тройку людзей. Гэта новы досвед.

Здзіўляцца шматстайнасці формаў паводзін людзей я перастаў даўно, аднак у гэты раз выпрабаваў новыя для мяне пачуцці.

Асобнае прызнанне — тым, хто выказваў словы падзякі і перадаваў падтрымку. Прыходзілі падзякі асабістыя і калектыўныя, у кнігу водгукаў і ў выглядзе зваротаў. Спагадлівасць і дабрыня даюць сілы.

Я ўдзячны кожнаму, з кім мне давялося працаваць і каму меў гонар дапамагаць. Кожная сустрэча, незалежна ад працягласці, мае феномен кантакту душ. Хто як не псіхіятры пра гэта ведаюць.

Фота са старонкі ў інстаграме

Фота са старонкі ў інстаграме

Я планую і далей практыкаваць як спецыяліст па аказанні псіхіятрычнай, наркалагічнай і псіхатэрапеўтычнай дапамогі, а таксама рэалізоўваць існыя навыкі кіраўніка.

Прыму за гонар быць карысным Вам.

Удачы і поспехаў. Беражыце сябе і захоўвайце псіхічнае здароўе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0