Адзін з дамоў, пабудаваных «Брэстжылбудам». Фота dsk-brest.by
КДК праверыў найбуйнейшае будаўнічае прадпрыемства ў Брэсцкай вобласці. У выніку «Брэстжылбуд» абавязалі заплаціць у бюджэт 1,2 млн рублёў падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў. Больш за 70 супрацоўнікаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, паведамляе прэс-служба Камітэту.
Усяго на прадпрыемстве працуе больш за 2 тысячы чалавек. Кампанія займаецца будаўніцтвам не толькі ў Брэсце і вобласці, але і ў Мінску, Салігорску, былі аб’екты і ў Расіі.





