Сёлета выдавецтва «Янушкевіч» перавыдала твор у новай рэдакцыі. Але да чытачоў ён не трапіў: 9 красавіка мінская рэгіянальная мытня забрала на экспертызу частку накладу, шукаючы ў тэксце экстрэмізм.
Ад сёння, 3 жніўня, раман трапіць да чытачоў. Але, як піша выдавецтва ў сацыяльных сетках, раман не «амнісціравалі», то-бок справа так і не закрытая.
Выдавецтва надрукавала новы наклад «у іншым месцы, у іншай краіне», з якой у Беларусі няма памежных бар’ераў і мытняў.





