Пра гэта Марыя распавяла тэлеканалу «Дождь».
Таксама Калеснікава адмовілася напісаць прашэнне аб памілаванні, паколькі не лічыць сябе вінаватай.
«Яны ж заўсёды хлусяць. Не вер, не бойся, не прасі і смейся — гэта мой прынцып зносін з імі», — патлумачыла Калеснікава.
Яна адзначыла, што не асуджае людзей, якія згаджаюцца супрацоўнічаць са следствам, каб выйсці на волю. «Кожны з нас сам робіць свой выбар, зыходзячы з абставінаў, у якіх знаходзіцца, і сам нясе за яго адказнасць, перш за ўсё перад сабой», — лічыць Марыя.
0
0
0
0
0
0