Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас.
Памежнікі атрымалі паўнамоцтвы вяртаць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Літву, на падставе прынятага літоўскім міністрам унутраных спраў Агне Білатайтэ ў панядзелак увечары распараджэння.
Беларускія памежнікі зафіксавалі перасячэнне мяжы 40 мігрантамі з тэрыторыі Літвы.
«Названыя грамадзяне маюць прыкметы цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, а таксама знаходзяцца ў прыгнечаным маральна-псіхалагічным стане. Сярод іх ёсць жанчыны і дзеці, у дачыненні да якіх таксама ўжывалася фізічная сіла», — сцвярджаюць беларускія памежнікі.





