«Толькі што… Чалавек з гранатай зайшоў у кабмін — вырваў чаку і кажа аб захопе будынка. Жэсць», — напісаў ён.
Мужчына зайшоў у будынак, кажа, каб людзі выходзілі з будынка, каб ахова апусціла пісталеты.
«Граната баявая, — кажа ён. — Я былы сапёр. Як вы ўсе **** [задзяўблі]. Вы ж *** [ні чарта] не робіце.
На сайце кіеўскай паліцыі з'явілася паведамленне, што з мужчынам праводзяць перамовы. У Кіеве ўведзена спецыяльная паліцэйская аперацыя.
«У выпадку адмовы добраахвотна спыніць правапарушэнне, да мужчыны будуць ужытыя паліцэйскія меры, прадугледжаныя законам», — паведамілі праваахоўнікі.
У выніку мужчына быў затрыманы.





