Ілюстрацыйнае фота
Нагадаем, прадстаўнік Памежнага камітэта Беларусі заявіў, што каля пункта пропуску ў Воранаўскім раёне знайшлі мужчыну ў цяжкім стане. Яму спрабавалі аказаць дапамогу, але ён памёр.
«Пул Першага» адрапартаваў, што расследаванне па справе знаходзіцца на кантролі ў Лукашэнкі. Праўладны тэлеграм-канал называе гэта забойствам, пры гэтым інфармацыі, па якім артыкуле заведзена крымінальная справа і якія доказы сабралі праваахоўнікі, пакуль няма.





