Reuters.com
У паўфінале Ірына разграміла суперніцу з Балгарыі Эвелін Нікалаву 11:0.
Фінальны паядынак за золата Алімпіяды адбудзецца 5 жніўня ў 15.15 па мінскім часе. Саперніцай беларускі стане Рысака Каваі з Японіі.
Раней Ірына Курачкіна ў 1/8 фіналу перамагла індыянку Аншу Аншу (8:2), а ў 1/4 фіналу перамагла расіянку Валерыю Коблаву (6:3).
На Алімпіядзе ў беларусаў пакуль два медалі: золата ў батутыста Івана Літвіновіча і бронза ў Максіма Недасекава (скачкі ў вышыню).
Таксама працягваюцца спаборнцітвы па веславанні на байдарках і каноэ. Беларусы бралі медалі там з 1996 года. А таксама не скончыліся спаборніцтвы ў некаторых відах лёгкай атлетыкі. Напрыклад, адной з фаварытак называюць пяціборку Анастасію Пракапенка.





