СК
Трагічнае здарэнне адбылося 13 ліпеня. Дзяўчына прыйшла на адзін з мясцовых заводаў, каб уладкавацца на працу. Яе правялі ў цэх.
Намотчыца станка паказвала дзяўчыне працу абсталявання, а потым адвярнулася, каб зрабіць запіс у журнале.
А калі павярнулася назад, то пабачыла, што дзяўчына ляжыць на падлозе, а частка валасоў наматаная на станок.
Дзяўчыну ў цяжкім стане шпіталізавалі ў рэанімацыю Барысаўскай ЦРБ.





