Артыс Пабрыкс, LETA
Пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны краіны.
Кіраўнік абароннага ведамства Артыс Пабрыкс даручыў Нацыянальным узброеным сілам забяспечыць абарону ўсходняй мяжы, размясціўшы дадатковыя сістэмы назірання, выкарыстоўваючы беспілотныя лятальныя апараты, накіраваўшы дадатковы персанал і праводзячы рэгулярныя вайсковыя вучэнні.
«Цяпер сітуацыя на мяжы Латвіі адносна спакойная, але мы павінны быць гатовыя да магчымага павелічэння нелегальнай міграцыі і звязаных з гэтым правакацый. Акрамя таго, нельга выключаць верагоднасць, што сітуацыя можа змяніцца падчас сумесных вучэнняў ўсходніх суседзяў «Захад-2021», — кажа ён.





