«Наша Ніва» пагаварыла з мясцовым жыхаром, які знайшоў дакумент.
«Пашпарт я знайшоў у пятніцу ўвечары. Гэта дакумент грамадзяніна Ірака, — кажа мужчына. — Іракцаў тут у Ашмянах хапае. Праблем, праўда, не ствараюць.
Хто ў гатэлі жыве, а хто і на працу прыязджае. Мне сябар расказваў, што яны жывуць тут, у Ашмянах, а самі працуюць на АЭС. Не ведаю, што там робяць.
Дарэчы, гаспадар так і не знайшоўся, таму я аднёс пашпарт у мясцовы РАУС».
Ашмяны — горад у Гродзенскай вобласці, знаходзіцца на адлегласці каля 30 км ад літоўскай мяжы.





