Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення), паведамляюць праваабаронцы.
Справа тычыцца падзей у Маладзечне 9-10 жніўня 2020 года, калі людзі пратэставалі супраць фальсіфікацый і гвалту.
На пачатку суда Аляксей Кудзін, які знаходзіцца пад вартай, хадайнічаў аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прымірэннем бакоў. Аднак з гэтым пагадзіўся толькі пацярпелы Яндола.
Іншы пацярпелы і пракурор выступілі супраць, таму хадайніцтва не было задаволена.
Кудзін яшчэ раней сплаціў кампенсацыю двум пацярпелым: Яндоле — 15 тысяч рублёў, Зорыну— чатыры тысячы.





