На працэсе працягнулі допыт сведак, а таксама праслухоўванне тэлефонных размоў Сцяпана, якое вялі спецслужбы з чэрвеня 2020 года.
Падчас праслухоўвання аўдыя адной з сваіх размоў з калегам, ён не вытрымаў і кінуўся да кратаў з крыкамі «Што вы творыце?»
Пры гэтым Сцяпан быў прыкаваны кайданкамі да канваіраў, яго адразу заламалі і паклалі на лаву, каб супакоіць. Усім прысутным сказалі пакінуць залу.
У судзе абвясцілі перапынак да 14:30, паведамляюць праваабаронцы.





