Пра гэта заявіў у чацвер на брыфінгу ў Брусэлі прадстаўнік ЕК Адальберт Янц.
«Еўракамісар [па ўнутраных справах] Ілва Ёхансан правяла тэлефонную размову з кіраўніком МУС Італіі [Лучанай Ламарджэзе], падчас якой, у прыватнасці, абмяркоўвалася скліканне да канца жніўня экстраннай сустрэчы міністраў унутраных спраў ЕС для абмеркавання міграцыйнай сітуацыі ў Міжземнамор'і (маецца на ўвазе ўзбярэжжа і выспы Італіі) і на мяжы Беларусі і Літвы», — паведаміў ён.
Янц адзначыў, што Еўракамісія таксама абмяркоўвае з Італіяй і Літвой дадатковыя меры для садзейнічання ў ахове мяжы, а таксама меры салідарнасці для рассялення мігрантаў па тэрыторыі Еўрасаюза.





