У ноч з суботы на нядзелю шчучынскія даішнікі паспрабавалі спыніць «Фольксваген Пола». Праз 1,5-2 кіламетры пераследу парушальнік спыніўся. Ён быў п'яны.
Як высветлілася, за некалькі гадзін да затрымання 36-гадовы мужчына сумесна са сваёй дачкой знаходзіўся дома ў Мінску, дзе выпіў. Да іх прыйшлі госці — хлопец з дзяўчынай. У ходзе размовы мужчына паведаміў, што трэба адвесці дачку да бабулі ў Гродна.
Ад праходжання агляду кіроўца адмовіўся, а ў пасажыра — больш за 3 праміле.
Са слоў, другі пасажыр — дзяўчына — мела і пасведчанне кіроўцы, і была цвярозай. Падчас руху кіроўца некалькі разоў пачынаў з'язджаць з дарогі і яна «лавіла руль».
Дзіця ўвесь гэты час спала і нічога не чула. Яго перадалі бабулі.





