Юрый Стыльскі з гурта «Дай дарогу!» пакінуў Беларусь і зараз у бяспецы.

Ён не пайшоў на суд супраць сябе — аб прызнанні кліпа на песню «Баю-бай» экстрэмісцкім матэрыялам.

Нагадаем, упраўленне ГУБАЗіК па Брэсцкай вобласці звярнулася ў суд Ленінскага раёна Брэста з просьбай аб прызнанні экстрэмісцкім кліпа «Баю-бай» гурта «Дай дарогу!».

ГУБАЗіК піша, што на ютуб-канале гурта «распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы, скіраваныя на распальванне варожасці або розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці».

Кліп на песню «Баю-бай», на думку ГУБАЗіК, зняты з мэтай дыскрэдытацыі сілавых структур.

«На гэта ўказваюць вобразы кіроўцы аўтазака, які на камбайне пераследуе ні ў чым не вінаватых людзей. Ахвяры паказаныя гранічна міралюбнымі і беззабароннымі», — падкрэслівае ўпраўленне ГУБАЗіК.

«…Сітуацыя затрымання парушальнікаў грамадскага парадку прадстаўлена аўтарамі песні як бязлітаснае забойства…», — сцвярджаецца ў экспертным заключэнні.

ГУБАЗіК просіць прызнаць кліп, яго магчымыя копіі, вытворныя творы і перапрацоўкі, якія ўтрымліваюць асноўны сэнс, экстрэмісцкім матэрыялам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру