СК
У «Рэно 19» ехалі трое мужчын: 37-гадовы дзядзька і два яго пляменнікі, 23 і 24 гадоў.
Паблізу вёскі кіроўца не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы кювет, затым аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Невядома, хто знаходзіўся за рулём, піша СК.
У выніку ДТЗ дзядзька і яго старэйшы пляменнік памерлі на месцы здарэння, малодшы пляменнік агледжаны дактарамі і адпушчаны. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыны былі п'яныя.





