Беларуска з’ехала з дзецьмі ў ЗША, два гады ёй працявалі налічваць «дэкрэтныя». СК называе гэта махлярствам, жанчыне пагражае да 7 год
Жыхарка Баранавічаў з’ехала ў Штаты з двума дзецьмі. З 2015 па 2017 год ёй працягвалі налічваць грошы па доглядзе дзяцей тут, у Беларусі. За гэты час набегла больш за 13 тысяч рублёў, грошы траціла маці жанчыны, якой тая пакінула банкаўскую картку.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце махлярства (ч.3 арт. 209 КК), перадае агенцыя «Мінск-Навіны», маці пагражае да 7 год зняволення. Паводле СК, жанчына заявіла, што гатова кампенсаваць урон, але вяртацца ў Беларусь не плануе, гатова даць паказанні з тэрыторыі ЗША, дзе ў яе таксама ёсць грамадзянства.