«СААЗ з самага пачатку ясна заяўляла: мы не лічым, што вакцынацыя павінна быць умовай для міжнародных паездак», — сказаў афіцыйны прадстаўнік, піша ТАСС.

Падставай для такой пазіцыі з'яўляецца тое, што, пакуль у свеце адсутнічае роўны доступ да вакцын ад COVID-19, не варта «дадаваць яшчэ адзін пункт дыскрымінацыі» ў дачыненні да людзей, у якіх няма такога доступу, растлумачыў Яшарэвіч.

Разам з тым, паводле яго слоў, СААЗ падтрымлівае ўвядзенне «лічбавай сертыфікацыі вакцын і працуе над тэхналагічнымі рашэннямі, якія тычацца ўзаемадзеяння паміж сертыфікатамі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?