Падзеі, апісаныя ім, адбыліся з 22:00 чацвярга да раніцы пятніцы.
«Мы аб'ехалі Друскеніцкую заставу (30 км). Там беларускія памежнікі запускалі асвятляльныя ракеты і назіралі за нашымі афіцэрамі з вежы. Акрамя таго, беларускія памежнікі знаходзіліся ў лесе. Мы бачылі, што рух у Беларусі інтэнсіўны. Каля 02:00 мы вярнуліся на заставу, а ў 4:15 паехалі да знаку на мяжы нумар 134-135, дзе назіралі за дзеяннямі па вяртанні нелегалаў у Беларусь».
У гэты час літоўскія памежнікі вярталі ў Беларусь групу з 45 чалавек.
«Яны (мігранты) стаялі на беларускім баку і малілі ўпусціць у Літву — бяспечную краіну ЕС. Тады літоўскія памежнікі са словамі go to a safe country — Belarus, go away (ідзіце ў бяспечную краіну — Беларусь, сыходзьце) гналі іх далей ад мяжы. Група не кранулася з месца. У бок Літвы пайшла жанчына з дзіцем, яна не звяртала ўвагу на крыкі літоўскіх памежнікаў.
Чую па рацыі — не ўпускаць. Жанчына з дзіцем не баіцца нават сабакі, абняўшы дзіця просіць пашкадаваць яе і ўпусціць у Літву. Астатнія таксама просяць прыняць жанчыну з дзіцем. У руках у жанчыны кропельніца, бо дзіця нібы з кропельніцай. Аднак памежнікі падышлі, убачылі, што гэта падман, таму жанчыне загадалі вяртацца назад. Паколькі жанчына не рухалася, памежнікі ўзялі яе пад рукі і перанеслі ў бок Беларусі. Дзіця заплакала».
«Група пастроілася ў чаргу. Адзін з іх спытаў, як мігранты могуць легальна трапіць у Літву. Ім адказалі: «Ідзіце». Па рацыі мы чуем выклік да 129 слупа на мяжы, там праз мяжу перайшла група з 34 чалавек, 15 з іх — дзеці. Вярнуць іх у тым жа месцы не атрымоўваецца, паколькі ў 5.30 чуюцца аўтаматныя чэргі з беларускага боку. Страляюць у паветра. Ля мяжы — беларускія памежнікі ў шлемах, са шчытамі і дубінкамі. Аўтаматныя чэргі не змаўкаюць, таму літоўскія памежнікі праводзяць нелегалаў у аўтобус, перавозяць да знака 125-126, высаджваюць і са словамі go, go go (ідзіце, ідзіце, ідзіце) адпраўляюць у бок Беларусі. Мігранты павольна ідуць пад крыкі службовых асоб у бок Беларусі», — напісаў Валенцінавічус.
Праваабаронца задаецца пытаннем, ці слушна зрабіла міністр унутраных спраў, якая аддала загад любымі сродкамі вяртаць мігрантаў назад і наколькі гэта адпавядае міжнароднаму праву, адзначае, што літоўскія памежнікі не ўжываюць гвалт.
З аўторка літоўцы сталі вяртаць мігрантаў назад, колькасць такіх вяртанцаў дасягнула некалькі соцень.





