Ягор распавёў Палуду, як яго збілі пры затрыманні:
«Апранулі на галаву баксёрскі шлем і лупілі па галаве. Падчас ператрусу яго таксама білі. Нават калі ён хацеў выйсці з аднаго пакоя ў той пакой, дзе праходзіў ператрус, — яго білі. Ён робіць крок — яму ўдар. Яму было дрэнна — і хуткую дапамогу [спачатку] не хацелі пускаць да следчага [які яго дапытваў пасля ператрусу]», — падзяліўся гісторыяй Ягора Марціновіча Андрэй Палуда.
«Ягор — вялікі малойца. Чалавек, які і сябе трымаў годна і мужна, і яшчэ і падтрымліваў іншых. Для мяне было важна гэта пабачыць, бо з Ягорам я знаёмы ўжо вельмі даўно — і ён менавіта такі, якім я яго ведаў», — дадае Палуда.
Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч быў затрыманы амаль месяц таму, 8 ліпеня, разам з Андрэем Дынько, Андрэем Скурко і Вольгай Раковічам. Зараз ён разам з Андрэем Скурко знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.





