Адзінства — наша сіла, сапраўднае адзінства і салідарнасць, а не тое, у гонар чаго прыдумалі новае свята 17 верасня. Так іранічна, што гэтае свята супала з днём майго затрымання. Вельмі сімвалічна;
— Дзякуй табе вялікі за падтрымку і тое, што ты гатовая падарыць мне частку сваіх сілаў. Ад такога хочацца плакаць, але гэта цёплыя і добрыя слёзы захаплення ад нашых людзей;
— Я таксама ўпэўненая, што ўсё будзе добра. Прагрэс і развіццё можна стрымаць на некаторы час, але не спыніць. Гісторыя гэта цудоўна пацвярджае.
— Сапраўды, што мы выбралі сябе і адначасова адзін аднаго. Мы выбралі нашу сумесную будучыню. І гэта самы важны выбар для народа і грамадства.
Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2





