«Мы заклікаем МАК да ўсебаковага расследавання і санкцый. Думаем, што пазбаўленне акрэдытацыі для прастаўніцтва беларуская сборнай — гэта толькі пачатак. Павінен быць перагледжаны любы ўдзел у спартыўных мерапрыемствах для людзей, набліжаных да Лукашэнкі», — сказаў Вячорка.

Ён дадаў, што штаб ужо накіраваў лісты ў міжнародныя арганізацыі, а таксама меў тэлефонныя размовы з прадстаўнікамі Вашынгтона і Бруселя.

«Кейс з Ціманоўскай быў цэнтральным падчас сустрэчы Ціханоўскай у Лондане з прэм’ер-міністрам Джонсанам. Мы папрасілі ўключыць гэтую сітуацыю ў абмеркаванне пры прыняцці рашэння аб санкцыях на рэжым Лукашэнкі. І дадалі, што яны павінны быць накладзеныя і на чыноўнікаў, якія мелі дачыненне да ціску на Ціманоўскую. Мы таксама прыгадалі, што лазейкі, якія засталіся ў санкцыйным спісе, павінны быць закрытыя ў сувязі з эскалацыяй рэпрэсій».

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі пракаментаваў рашэнне МАК:

«У заяве МАК адзначаецца, што гэта часовыя меры. На цяперашні момант працягваецца разбіральніцтва па гэтай сітуацыі. Беларускія трэнеры Юрый Маісевіч і Артур Шумак вернуцца ў Мінск у найбліжэйшы час, але пакідаюць за сабой права абскардзіць рашэнне дысцыплінарнай камісіі МАК».

У арганізацыі падкрэслілі, што ў поўнай меры адстойваюць за сабой права і «далей абараняць інтарэсы беларускіх атлетаў і трэнераў ад любых формаў дыскрымінацыі пры наяўнасці такіх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0