Прычына — прадпісанне Дзяржкамітэта па стандартызацыі. У чым сутнасць прэтэнзій, крама не паведамляе.

«Мы рыхтуем дакументы для ўзнаўлення працы. На жаль, назваць тэрмін аднаўлення працы не можам. Прыкладаем усе намаганні, каб гэта адбылося хутчэй», — паведамляецца на сайце кампаніі.

Крама просіць кліентаў атрымаць замовы да 9 жніўня ўключна, бо з 10-га замовы выдаваць не будуць.

7745.by — адна з найбуйнейшых інтэрнэт-крамаў у Беларусі з шырокім асартыментам: ад камп’ютарнай і побытавай тэхнікі да касметыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна