Паводле апошніх звестак Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі, за мінулыя суткі на парушэнні латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 28 нелегалаў з Ірака, паведамляе Delfi.
У прыватнасці, у воласці Скрудаліенас пры праверцы памежнікі затрымалі групу, у якую ўваходзілі 12 іракцаў, што раней незаконна перасеклі мяжу.
На падставе паведамлення мясцовага жыхара на аўтобусным прыпынку «Варпене» ў гэтай жа воласці былі затрыманыя яшчэ чацвёра нелегалаў.
Трэцюю групу, якая складаецца з 12 чалавек, затрымалі ў ваколіцах вёскі Лупанды ў воласці Піедруяс — у Латвію яны патрапілі, пераплыўшы раку.
Усе іракцы знаходзяцца ў цэнтрах утрымання затрыманых замежнікаў.





