Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco правяла грунтоўнае даследаванне, прадукцыя якіх фірмаў рэкламуецца на трох дзяржаўных тэлеканалах Беларусі ў найлепшы вячэрні час, у тым ліку непасрэдна да, пасля і падчас палітычных праграм і выпускаў навін, і прыйшла да высновы, што дзве траціны ролікаў прыпадаюць на заходніх вытворцаў.

На другое месца ў гэтым спісе трапіў швейцарскі гігант Nestlé. Выданне DW даслала з гэтай нагоды запыт у галоўны офіс кампаніі. У адказе прэс-службы прысутнасць на дзяржаўных тэлеканалах тлумачыцца так: «Адсутнасць альтэрнатыўных каналаў і шырокі асартымент нашай прадукцыі прывялі да прыкметнай прысутнасці брэндаў Nestlé на нацыянальных тэлеканалах краіны».

Разам з тым найбуйнейшы ў свеце вытворца прадуктаў харчавання Nestlé запэўнівае, што істотна паменшыў аб'ёмы сваёй рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах. «Мы ўважліва сочым за развіццём падзей у Беларусі і, натуральна, рэгулярна правяраем нашу рэкламную палітыку і карпаратыўную камунікацыю. У выніку гэтых рэгулярных праверак мы ўжо значна скарацілі рэкламны бюджэт для Беларусі», — паведаміла 6 жніўня ў адказ на запыт DW прэс-служба швейцарскай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0