Экспартнае мыта ўведзена на вываз лесаматэрыялаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС. Вызначаныя ўказам стаўкі мытных пошлін будуць дзейнічаць па 31 снежня 2021 года. Зроблена выключэнне для паставак у Азербайджан, Грузію, Малдову, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан і Украіну. Экспарт у гэтыя краіны не будзе абкладацца мытам.

З 1 студзеня 2022 года стаўкі пошлін будзе ўсталёўваць Саўмін. Значная частка зместу ўказа не публікуецца. Яна мае пазнаку «для службовага карыстання».

Стаўкі пошлін вызначаны ў памеры 100 еўра за кубаметр, альбо ад 2%, 5% і 6,5% ад мытнага кошту, у залежнасці ад віду лесаматэрыялаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0