Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр паабяцала правесці з лёгкаатлеткай Яраславай Магучых гутарку з нагоды яе агульных фота з расіянкай Марыяй Ласіцкене, што выклікалі вострую рэакцыю ва ўкраінскай грамадскасці. На Алімпіядзе-2020 у Токіа Ласіцкенэ выйграла золата ў скоках у вышыню, а Магучых — бронзу.

«Спартоўцы, якія прадстаўляюць Украіну на міжнародных спаборніцтвах, павінны зразумець, што ва Украіне працягваецца расійска-ўкраінская вайна, гэта ўводзіць пэўныя абмежаванні і адказнасць. 

Разам з гэтым, калі ласка, спыніце здзекавацца з Яраславы, пакуль мы не пачуем яе ўласных тлумачэнняў. Яна цяпер знаходзіцца ў Токіа. Адразу пасля яе вяртання ў мяне прызначана сустрэча з ёй. Я паведамлю пра вынікі гутаркі», — напісала Ганна Маляр на сваёй старонцы ў сацсетках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?