LETA
Чацвёра сутак да гэтага ніводны мігрант не трапіў у Літву.
Затое Латвія паведамляе, што на латвійска-беларускай мяжы за суткі затрыманыя 77 чалавек.
Прычым за ноч, калі ўступіла ў сілу распараджэнне аб увядзенне надзвычайнай сітуацыі, памежная ахова прадухіліла спробы трапіць у Латвію 56 асоб.
Усяго ж з 6 жніўня па 10 жніўня затрыманыя 295 чалавек. З пачатку года — 355 чалавек.
Камандзір Нацыянальных узброеных сіл Леанід Калніньш у эфіры Латвійскага радыё сказаў, што мяжа Латвіі і Беларусі не асабліва добра абсталяваная. Таму ёсць месцы, дзе «ўзнікаюць дзіркі».





