«Мы прысуджаем усе прэміі для прэсы беларускім журналістам і сродкам масавай інфармацыі на знак прызнання іх беспрэцэдэнтных намаганняў і мужнасці на працягу гэтага драматычнага года, працу ва ўмовах дыктатуры», — заявілі ў журы.
Журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская разам з іншымі беларускімі калегамі стала лаўрэаткай прэміі Free Media Awards
Усе прэміі сёлета атрымалі беларускія журналісты: Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Наталля Лубнеўская, партал TUT.by і Беларуская асацыяцыя журналістаў.