Адным з пасажыраў быў эканамічны аглядальнік тэлеканала «Расія-24» беларус Мікалай Каржанеўскі. Ён расказаў журналістам, як удалося выратавацца. 

Мікалай кажа, што заўважыў, што верталёт пастаянна зніжаўся. Аднак толькі ў апошні момант ён убачыў за акном ваду — літаральна за тры метры ад сябе.

Пасля ўдару мужчына расшпіліў рэмень бяспекі, набраў паветра і нырнуў праз задні грузавы адсек.

«Вада была вельмі халоднай. Самае цудоўнае — як нас адшукалі ратавальнікі з найбліжэйшай базы. Літаральна за 3-4 хвіліны прыйшлі катэры, знайшлі нас, хаця ўсё было ў жахлівым тумане», — кажа журналіст.

Ён падкрэсліў, што выратавальнікі дзейнічалі вельмі прафесійна. Яны глушылі маторы і слухалі крыкі людзей, каб зразумець, куды плыць.

«Гэта самая цудоўная частка гэтай гісторыі», — падкрэсліў Каржанеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0