Падчас беспарадкаў каля парламента былі затрыманыя 26 чалавек, нагадвае Delfi. Яны кідалі ў вартавых парадку камяні і іншыя рэчы, узарвалі нейкі снарад.
Пракуроры прасілі ўзяць пад варту ўсіх 26 затрыманых. Суд дазволіў узяць пад варту 9: пяцярых на месяц, дваіх на два тыдні, яшчэ дваіх — на 10 дзён.
Узрост затрыманых мужчын — каля 30 гадоў. Усе падазраваныя, па яго словах, грамадзяне Літвы розных нацыянальнасцяў.
«Яны з розных месцаў Літвы, частка з Вільні, частка з Шальчынінкай. Ёсць літоўцы, ёсць палякі», — сказаў прадстаўнік паліцыі.





