БелТА
— Вельмі актуальна.Калі не можаце, як я часта кажу, абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, тады вяртайцеся да папяровых носьбітаў. Пішыце ад рукі і складайце ў сябе ў шуфляду. Адначасова праваахоўным органам трэба актывізаваць дзейнасць па спыненні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Праблема архіважная.
Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, нават старэйшае пакаленне перайшло сёння на «лічбу» для захоўвання і расходавання сваіх грашовых сродкаў:
— Прытым часам не думаюць пра тое, каму трапіць гэтая «лічба» і што з ёй зробяць.
***
Нядаўна «кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сістэмы МУС. Яны сцвярджаюць, што ў іх ёсць пашпартныя звесткі на ўсіх грамадзян, доступ да кадравай інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў (уключна са спісамі і дасье на служачых ваенных часцей), а таксама доступ да базы ДАІ.
Сілавікі, у сваю чаргу, не каментуюць гэтыя заявы, як і інфармацыю пра крымінальную справу за хакерскую атаку.