Пра гэта паведаміла кліентам у Літве кітайскае чыгуначнае прадпрыемства China railway container transport corp. (CRCT).

«Папярэджваем, што з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася паміж Літвой і Кітаем, будзе адменены прамы цягнік (запланаваны на 28 жніўня — BNS). Мы таксама паведамляем, што ўсе прамыя цягнікі ў Вільню на верасень таксама будуць адмененыя да атрымання інфармацыі з CRCT», — гаворыцца ў лісце, які бачылі ў агенцтве BNS.

Прадстаўнікі Літвы ў Кітаі пакуль кажуць, што не атрымлівалі ніякага афіцыйнага паведамлення аб адмене рэйсаў гэтых цягнікоў. Аташэ Літвы па транспарце ў Кітаі Рамунас Рымкус кажа, што такое рашэнне кітайцаў хутчэй за ўсё з'яўляецца палітычна матываваным.

«Большасць буйных прадпрыемстваў Кітая — дзяржаўныя, іх кіраўнікі асцерагаюцца за свае пасады. Па гэтай прычыне ледзь толькі яны пачулі аб астуджэнні адносін паміж нашымі краінамі і адкліканні пасла Кітая для кансультацый, яны не замарудзілі з дэманстрацыяй сваёй лаяльнасці, хоць іх пра гэта нават не прасілі», — сказаў BNS Рымкус.

«Страціць гэтыя некалькі еўра з-за адмены прамых рэйсаў у Літву ім здаецца куды больш бяспечным варыянтам, чым наклікаць няласку партыі», — дадаў ён.

«Да таго як мы пачалі перавозіць грузы цягнікамі з Кітая ў Вільню, мы не адзін год вазілі іх у Літву праз Польшчу. Хутчэй за ўсё, з-за гэтай сітуацыі хоць бы на нейкі час патокі грузаў зноў прыйдзецца пераарыентаваць на гэты маршрут», — патлумачыў менеджар буйной лагістычнай кампаніі.

Рэгулярныя рэйсы грузавых цягнікоў з Кітая ў Вільню пачаліся ў чэрвені 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0