Памер унёска — 0,75% месячнага заробку, ён плаціцца раз на год. Такая практыка, кажуць, тут ужо не першы год.

«Наша Ніва» папрасіла Беларускі Чырвоны Крыж пракаментаваць сітуацыю.

«Сыходзячы з прынцыпу добраахвотнасці міжнароднага руху ніхто не мае права прымушаць здаваць грошы ці станавіцца членам Беларускага Чырвонага крыжа. Гэта выключна добраахвотная ініцыятыва. Просьба з боку Лідскай ЦРБ запоўніць такую заяву — унутраны працэс бальніцы, падпісваць ці не, вырашае кожны індывідуальна. Са свайго боку мы ўдзячны кожнаму, хто падтрымлівае нас і дапамагае аказваць дапамогу тым, каму яна неабходная», — адказалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0