Сайт БелАПАН і naviny.media цяпер недаступныя.
Сёння раніцай прыйшлі з ператрусам да журналісткі БелаПАН Ірыны Турчыной, рэдактара Аляксандра Зайцава, бухгалтара Кацярыны Боевай.
Турчыну адпусцілі пасля допыту. У яе забралі тэлефон.
Па словах Зайцава, ператрус праводзіўся прыкладна на працягу гадзіны ў рамках справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342).
Забралі мабільны тэлефон, цвёрды дыск камп'ютара, стары планшэт, а таксама рэдакцыйнае пасведчанне і некалькі візітовак. Справу вядзе Следчы камітэт.
Аляксандр Зайцаў падпісаў абавязацельства аб яўцы. Яго працэсуальны статус яму не растлумачылі.
Тым часам сайты БелаПАН і naviny.media не грузяцца.