Філосафу Уладзіміру Мацкевічу выставілі абвінавачванне
Філосафу Уладзіміру Мацкевічу выставілі абвінавачванне па арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Пра гэта паведаміў палітолаг Андрэй Ягораў. Мацкевіч будзе знаходзіцца пад арыштам не менш за 2 месяцы.
Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня, тады з ператрусам прыйшлі да яго паплечнікаў: Таццяны Вадалажскай і Улада Вялічкі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ