З ператрусам да супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН прыйшлі сёння: да журналістаў Ірыны Турчыной, Захара Шчарбакова, намесніка рэдактара Аляксандра Зайцава, галоўнага рэдактара Ірыны Леўшынай.
Турчыну, Зайцава і Шчарбакова пасля ператрусу і допыту адпусцілі.
Пасля ператрусу дома ў Ірыны Леўшынай яе прывезлі ў офіс кампаніі на ператрус.
Былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў пасля допыту таксама змешчаны ў ІЧУ.