«Праца кампаніі ў Мінску паралізаваная, аднак частка рэдакцыі знаходзіцца ў бяспецы за межамі Беларусі і працягне працу, каб забяспечваць падпісчыкаў і чытачоў аператыўнай і дакладнай інфармацыяй, як гэта было на працягу амаль 30 гадоў з дня стварэння БелаПАН», — заяўляе рэдакцыя.
Нагадаем, 18 жніўня ў офісе, а таксама ў пяці цяперашніх супрацоўнікаў і ў аднаго экс-работніка БелаПАН прайшлі ператрусы.
У выніку галоўны рэдактар Ірына Леўшына, бухгалтар Кацярына Баева, былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна.
Сайты БелаПАН — belapan.by і belapan.com — недаступныя.