Разам з тым, як паведамляе паліцыя, усе парушэнні былі зафіксаваныя з дапамогай тэхнічных сродкаў і парушальнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Галоўным патрабаваннем пратэстоўцаў была адмова ад абавязковай вакцынацыі ад Covid-19, а таксама змякчэнне або адмена іншых мер, звязаных з пандэміяй. Лідар акцыі — апазіцыйны палітык Алдзіс Гобземс — у сваіх заявах не хаваў намеры прыйсці да ўлады на выбарах 2022 года на хвалі незадаволенасці народа «пандэмійнымі» абмежаваннямі.

Людзі, якія сабраліся на плошчы, трымалі ў руках плакаты, на якіх у тым ліку былі размешчаныя сцвярджэнні аб тым, што «Руская абшчына за свабоду выбару вакцынацыі» або «Маё цела — мой выбар». Натоўп, рэагуючы на заклікі выступоўцаў, скандаваў «Карыньша ў адстаўку» і «Левітс, выходзь!» [гэта прэм'ер і прэзідэнт краіны].

Пасля мітынгу ў Старой Рызе пратэстоўцы накіраваліся спачатку да помніка Свабоды, дзе хорам праспявалі гімн Латвіі, а потым да Кабінета Міністраў, дзе паклалі да плота дзіцячыя цацкі. Пасля гэтага Гобземс заклікаў мітынгоўцаў ісці ў царкву маліцца.

Пасля народ пачаў разыходзіцца. Акцыя пратэсту завяршылася пасля 22-й гадзіны.

Трэба зазначыць, што ў Латвіі хаця б адной дозай вакцынаваныя 43%, а цалкам 37%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0