Узнікла неабходнасць замены аднаго з элементаў ўзбуджальніка турбагенератара.
Пасля дадатковых выпрабаванняў і дыягностыкі блок уключаць у сетку, запэўнівае Мінэнерга.






12 ліпеня на БелАЭС спрацавала аўтаматычная сістэма абароны генератара. Цяпер на першым энергаблоку завершана рэвізія абсталявання і тэхналагічных сістэм, паведамляе Мінэнерга.