Урокі з патрыятычным ухілам напачатку навучальнага года — стандартная практыка. Але ў гэты раз з дзецьмі будуць не толькі гаварыць пра любоў да Радзімы і знаёміць з гербам і гімнам. Школьнікам прапануюць скласці з літар слова «прэзідэнт» — маўляў, яно часта сустракаецца ў Канстытуцыі.

Слова «Беларусь», да прыкладу, у Канстытуцыі выкарыстоўваецца куды часцей, але складаць гэта слова школьнікам чамусьці не прапануюць.

У метадычцы таксама прапісаны спосаб прэзентацыі Мінска — «сталіца, дзе знаходзіцца прэзідэнт і ўрад краіны».

У астатнім урок раяць прысвяціць тлумачэнню, што такое малая радзіма, народнае адзінства, нацыянальны гонар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0