Двое мужчын прыйшлі ў музей з мэтай скрасці карціну раніцай 15 жніўня. Каля 10-30 яны спрабавалі яе вынесці, але ў справу ўмяшаліся супрацоўнікі музея, прахожыя і паліцыя. У выніку грабежнікі выкінулі карціну і збеглі ад паліцыі на чорным скутары, які пазней быў знойдзены недалёка ад музея, перадае CNN.

На наступны дзень пасля інцыдэнта музей быў закрыты, але цяпер экспазіцыя зноў працуе. Карціну «Фарзаан і Вестэрхен», аднак, пакуль што нельга пабачыць у музеі — эксперты правяраюць палатно на наяўнасць пашкоджанняў.

Манэ намаляваў гэты твор у 1871 годзе, калі прыехаў на чатыры месяцы з жонкай і сынам і нідэрландскі горад Зандам. Гэты горад аказаўся для мастака крыніцай натхнення — у Зандаме Манэ намаляваў 25 карцін і 9 эскізаў горада. На палатне «Фарзаан і Вестэрхен» якраз адлюстраваны адзін з відаў Зандама — лодкі, што плывуць па рацэ Зан. Мясцовы музей набыў гэты твор у 2015 годзе прыкладна за 1,4 мільёна даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру