Паведамляецца, што гэта прыватныя перавозчыкі на самалёце Boeing 737-300.

Гэта, паводле fligthradar24, Boeing 733 з бартавым нумарам JY-JAD, які вылецеў з Эрбіля ў іракскім Курдыстане ў 1,31 ночы, сеў у Амане (Іарданія) ў 03:57 і праз некалькі хвілін вылецеў у Мінск.

Учора паведамлялася, што спыненыя рэйсы з Эрбіля ў Мінск праз Стамбул, на якіх маглі ляцець патэнцыйныя мігранты.

«Мы хацелі б паведаміць грамадскасці, што з мінулага тыдня мы спынілі палёты з Эрбіля ў Мінск праз Стамбул чартарнымі рэйсамі, што выконваюцца ад імя тураператара», — паведамлялася на старонцы кампаніі Tailwind Airlines у інстаграме.

Чартары з Эрбіля лёталі з 24 ліпеня. Раней паведамлялася, што самалёты Іракскіх авіяліній не дастаўляюць людзей у Беларусь.

Афіцыйна авіязлучэнне з Іарданіяй запланавана на пачатак верасня, і самалёты «Белавія» будуць лётаць у горад Акаба на Чырвоным моры 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру