Усе трое былі затрыманыя 18 жніўня пасля ператрусаў дома і ў офісе кампаніі. Таксама ў гэты дзень ператрусы прайшлі дома ў намесніка галоўнага рэдактара Аляксандра Зайцава, журналістаў Ірыны Турчыной і Захара Шчарбакова.

Шчарбакоў і Турчына былі дапытаныя ва УСК па Мінску, пасля чаго адпушчаныя пад падпіску аб неразгалошванні. Зайцаў на допыт не дастаўляўся, але падпісаў абавязацельства аб яўцы.

У пастановах на ператрус было пазначана, што яны праводзяцца ў рамках заведзеных крымінальных спраў аб масавых беспарадках і групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па ўсёй бачнасці, гаворка ідзе пра артыкулы 293 і 342 Крымінальнага кодэкса.

Сервер, на якім размяшчаўся сайт кампаніі, канфіскаваны. Сайт недаступны. Таксама канфіскаваны рэдакцыйны сервер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0