Фота The WSJ

Фота The WSJ

Двое дыпламатаў ЗША звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў Германіі.

Амерыканскія чыноўнікі скардзяцца на праблемы са здароўем, характэрныя для «гаванскага сіндрому». Сярод сімптомаў млоснасць, галаўны боль і боль у вушах, стомленасць, бессань. Сімптомы пачалі праўляцца ў апошнія месяцы, паведамляе The Wall Street Journal.

Амерыканскія дыпламаты заявілі, што аналагічныя інцыдэнты былі зарэгістраваныя сярод чыноўнікаў ЗША, якія працуюць у іншых еўрапейскіх краінах, але падрабязнасці не паведамляюцца.

Некаторыя хворыя з’яўляюцца супрацоўнікамі разведкі і дыпламатамі, якія працуюць над пытаннямі, звязанымі з Расіяй. Сярод такіх пытанняў — экспарт газу, кібербяспека і палітычнае ўмяшанне.

«Гаванскі сіндром» упершыню праявіўся ў 2016 годзе сярод амерыканскіх дыпламатаў на Кубе і з таго часу назіраўся ў Кітаі, Расіі і Аўстрыі. Дактары не змаглі выявіць паходжанне сімптомаў, ад якіх пакутавалі службовыя асобы ЗША. Спецслужбы ЗША меркавалі, што за атакамі на іх супрацоўнікаў маглі стаяць расійскія ўлады, але Масква датычнасць да гэтых інцыдэнтаў катэгарычна абвяргае.

Адзін амерыканскі чыноўнік, знаёмы з сітуацыяй, заявіў, што сімптомы праяўляюцца ў ахвяр тады, калі яны перасяляюцца на новыя кватэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0