«Пры цяперашняй сітуацыі 70-80% — гэта тая вестка, якая важная для нас. (…) Калі цяперашнія тэмпы захаваюцца — такія, якія назіраюцца апошнія некалькі тыдняў, то, мабыць, гэта будзе сярэдзіна верасня, другая яго палова», — сказаў міністр.

Ён заўважыў, што калі Літве ўдасца дасягнуць гэтых паказчыкаў, а колькасць пацыентаў з COVID-19 у бальніцах не будзе расці, то частка запланаваных на 13 верасня абмежаванняў можна будзе змякчыць.

«Мы маглі б сустрэць верасень, а там урад перагледзеў бы гэтыя абмежаванні, але не для ўзмацнення жорсткасці, а наадварот — мог бы быць перагляд у іншы бок», — сказаў Дулькіс.

Як паведамлялася, з 13 верасня частку паслуг змогуць атрымліваць толькі ўладальнікі «пашпартоў магчымасцяў», г. зн. прышчэпленыя або тыя, хто нядаўна перахварэў ці здаў ПЛР-тэст.

Па даных Дэпартамента статыстыкі, хоць бы адной дозай у Літве цяпер прышчэплены 56% жыхароў. У Беларусі першую дозу атрымалі 16,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0