Фота The Guardian

У інтэрв’ю з Капенгагена Халіда Попал заклікае спартсменак выдаляць усе сацсеткі, фотаздымкі і знішчаць футбольную форму для ўласнай бяспекі. Яны сцвярджае, што

ў мінулым баевікі забівалі, гвалцілі і закідвалі камянямі жанчын, таму невядома, што чакае футбалістак у будучыні.

Попал адзначыла, што заўсёды заахвочвала дзяўчат «быць моцнымі, смелымі і заўважнымі», але цяпер яна вымушаная выступіць з іншым пасылам.

«Сёння я званю спартсменкам і кажу, каб яны выдалялі любую інфармацыю пра сябе, каб спалілі форму нацыянальнай каманды. І гэта вельмі балюча рабіць мне, актывістцы, якая зрабіла ўсё магчымае, каб дзяўчаты мелі права гуляць і прадстаўляць нашу краіну», — сцвярджае Халіда Попал.

Падчас кіравання ў 1996-2001 талібы забаранялі жанчынам працаваць. Дзяўчынкам забаранялася хадзіць у школу, а жанчыны маглі выходзіць на вуліцу толькі ў паранджы ў суправаджэнні сваяка мужчынскага полу. Тых, хто парушаў правілы, публічна прыніжалі і збівалі, піша The Guardian.

Попал адзначыла, што футбол дазволіў жанчынам заняць цвёрдую пазіцыю ў адстойванні сваіх правоў, але цяпер спартсменкі напалоханыя, бо «баяцца, што ў любы момант за імі прыйдуць».

«Тое, што мы бачым — развал краіны, — мяркуе Халіда. — Усе намаганні, прыкладзеныя для пашырэння магчымасцяў афганскага народа, цяпер падаюцца пустымі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру